Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, публіцыст. У перыяд росквіту яго дзейнасці жыхары Заходняй Беларусі, якая тады знаходзілася пад польскай аккупацыяй, не мелі легальнай магчымасці чытаць яго творы. Вершы і паэмы Янкі Купалы траплялі сюды нелегальна, распаўсюджваліся, бывала, у рукапісных сшытках. Сябры Таварыства беларускай школы, якое ў 1936 г. было забаронена польскай уладай, стваралі бібліятэкі, дзе меліся кнігі Янкі Купалы і іншых беларускіх савецкіх паэтаў.

Брэст — важны чыгуначны вузел на магістралі Варшава – Масква. У горадзе вырасла не адно пакаленне чыгуначнікаў, якія любяць сваю справу, шануюць чыгуначную тэхніку. У гады перабудовы ветэран-чыгуначнік Аркадзь Віктаравіч Прывецень сабраў групу энтузіястаў і стаў збіраць у лакаматыўным дэпо Брэст старую тэхніку, рамантаваць яе па магчымасці.

Творы мастакоў і скульптараў Брэсцкай вобласці з 1951 г. збіраў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. Паступова склалася значная калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая патрабавала адпаведнага раскрыцця. У 1998 г. было прынята прынцыповае рашэнне аб стварэнні мастацкага музея. Для новага музея выдзелілі памяшканне (агульная плошча 1670 кв. м) у Паўднёвай казарме Цытадэлі Брэсцкай крэпасці, дзе правялі капітальны рамонт, устанавілі новыя вокны і сучасную ацяпляльную сістэму.

Уладзімір Мікалаевіч Губенка нарадзіўся 13 красавіка 1932 г. у г. Канатопе Сумскай вобласці (Украінская ССР). У студзені 1940 г. яго бацьку, Мікалая Васільевіча Губенку, назначылі начальнікам чыгуначнага тэхнікума ў г. Брэсце, таму сям’я ў 1940 г. пераехала ў гэты горад. Маці, Таццяна Станіславаўна Смалавік, стала працаваць у Доме палітасветы, была абрана дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Іван Аляксандравіч Пасвянчук нарадзіўся 13 красавіка 1947 г. у в. Лука Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі, Аляксандр Савіч і Надзея Фёдараўна, працавалі ў калгасе. Вучыўся Іван у Лукскай пачатковай школе, потым у Шамятоўскай васьмігадовай школе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе працоўнай моладзі ў г. Кобрыне. Працаваў на прадпрыемствах Кобрына і раёна фрэзероўшчыкам, шафёрам.

Аляксей Піменавіч Бакуменка нарадзіўся 10 сакавіка 1927 г. у сяле Белавусаўка Чарніхухінскага раёна Палтаўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пімен Пятровіч, быў дыпламанаваным садоўнікам. У сям’і было чацвёра дзяцей, у 1930-я гады перажылі голад, але бацькі як маглі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Аляксей закончыў 7 класаў у мясцовай школе, сярэднюю школу – у сяле Гільцы.

Валерый Паўлавіч Асташонак нарадзіўся 15 студзеня 1922 г. у в. Слабада Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. У школе яму найлепш давалася гісторыя, збіраўся ў 1941 г. паступаць на гістфак педагагічнага інстытута, але перашкодзіла вайна.

Сяргей Іванавіч Амяльчук нарадзіўся 6 сакавіка 1957 г. у вёсцы Рачыца Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г. Белаазёрска. У 1974–1975 гг. працаваў слесарам на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе.

Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Старонка 8 з 58